Дэмакраты Магілёўшчыны адмовіліся ад удзелу ў «міні-кангрэсе»
Лідэры дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны адмовіліся ўдзельнічаць у рэгіянальным «міні-кангрэсе дэмакратычных сілаў». Адпаведную заяву падпісалі старшыні абласных арганізацый Партыі БНФ і
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама кіраўнік
абласнога аргкамітэту па стварэнню Партыі свабоды і прагрэса.
Сваё рашэнне яны тлумачаць адсутнасцю дакладнай і зразумелай мэты Кангрэсу дэмакратычных сілаў, а таксама празрыстага і справядлівага механізма вылучэння дэлегатаў на гэты форум.
У прыватнасці паведамляецца, што з 67 дэлегатаў на кангрэс, вылучаных ад Магілёўскай вобласці, цэнтральная камісія прызнала паўнамоцтвы толькі 22. Без прадстаўнікоў Партыі БНФ, БСДП (Г) і аргкамітэту ПСП міні-кангрэс не адбудзецца, бо не будзе кворума.
www.belapan.com