ДАІшнікаў, якія арганізавалі "жывы шчыт", могуць асудзіць умоўна
У судзе Мінскага раёна сёння працяваецца суд над дваімі ДАІшнікамі, якія ў сакавіку арганізавалі "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе "Мінск - Мікашэвічы". Сёння пракурор папрасіў суд прызнаць супрацоўнікаў ДАІ вінаватымі ў
перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула за сабой пагрозу
жыццю людзей, і асудзіць іх на 2 гады ўмоўна кожнага.
У сваю чаргу абарона пацярпелых настойвае на пакаранні ДАІшнікаў у выглядзе пазбаўлення волі.
Інтэрфакс
У сваю чаргу абарона пацярпелых настойвае на пакаранні ДАІшнікаў у выглядзе пазбаўлення волі.
Інтэрфакс