Да абаронцаў Старой часткі Гродна далучаюцца выкладчыкі
З заклікам да ўладаў спыніць разбурэнні старой часткі Гродна звярнулася група выкладчыкаў мясцовага універсітэта.
У закліку выкладчыкі звяртаюць увагу на тое, што пад выглядам “рэканструкцыі” знішчаецца сапраўднае гістарычнае аблічча горада.
Характарызуючы дзеянні мясцовых уладаў як бяздумныя, выкладчыкі падкрэсліваюць, што знішчаючы гісторыю, перкрэсліваецца будучыня. Тым часам Гродна наведала група мінскіх архітэктараў, якія правялі незалежную экспертызу будынкаў, якія ўлада хоча знішчыць.
Вынікі экспертызы будуць вядомыя ў сераду.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна