Cёння адбудзецца суд над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд справы моладзевых актывістаў Алеся Каліты і Паўла Серадзенкі.
Іх затрымалі ўчора ўдзень каля сядзібы Партыі БНФ.

Спецназаўцы даставілі маладзёнаў ва УУС Цэнтральнага раёна.

Пры іх былі знойдзеныя агітацыйныя матэрыалы, якія заклікаюць народ Беларусі падтрымаць правядзенне "Еўрапейскага марша "За Свабоду", што павінен адбыцца напрыканцы кастрычніка гэтага года.

У выніку Каліта і Серадзенка былі дастаўленыя ў спецпрымальнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе і правялі ноч.

БелаПАН