Chickenfoot - "Лепшыя навічкі года"
Супергурт Chickenfoot, створаны ўдзельнікамі каманд Van Halen і Red Hot
Chili Peppers, прызнаны “Лепшым навічком года” на цырымоніі ўручэння
прэмій Classic Rock Roll Of Honour Awards 2009. Праект масцітых рокераў, сярэдні ўзрост якіх перавышае 52 гады, з лёгкасцю пераплюнуў маладняк, які намінаваўся ў гэтай катэгорыі: The Parlor Mob, Diagonal, Steadlur, Crippled Black Phoen і New Device. Аднак перамог заслужана – гурт быў створаны ў 2009-м годзе, таму мае права лічыцца новым.
Цырымонія ўзнагароджання, якая адбылася 2-га лістапада ў Лондане, праславілася прысутнасцю шэрагам рок-легенд – Ігі Попа, Джынджэра Бэйкера, музыкаў The Rolling Stones, Black Sabbath, Iron Maiden і іншых. У прыватнасці, ветэранам хэві-метала Iron Maiden дастаўся тытул “Лепшага гурта года, музыка Тоні Аёмі з Black Sabbath атрымаў прэмію за “Лепшае перавыданне года” (бокс-сэт з “Black Sabbath”, “Paranoid” і “Master Of Reality”).
“Лепшым альбомам года” была прызнаная пласцінка “Black Ice” заўсёды маладых AC/DC, узнагароду “За выбітныя дасягненні ў музыцы” атрымаў гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд, а яго калега Ігі Поп паехаў з цырымоніі ў якасці “Жывой легенды”.
У гэтым годзе ўзнагароджанне Classic Rock Roll Of Honour Awards, заснаванае вядомым часопісам Classic Rock, адбылося пяты раз. Пераможцаў большасці катэгорый традыцыйна абірае чытацкая аўдыторыя выдання.
Фота: imstudio.ucoz.ru