Царкву "Новае жыццё" хочуць аштрафаваць за дзіцячую пляцоўку

Пратэстантам з царквы "Новае жыццё" пагражае новы штраф. На гэты раз эколагам з Мінгарвыканкаму не спадабалася дзіцячая пляцоўка каля царквы. Як распавёў Еўрарадыё юрыст царквы Сяргей Луканін, вернікаў вінавацяць у знішчэнні пладароднага слою глебы.

Луканін: "Мы разраўнялі невялікі кавалачак заямлі за будынкам нашай царквы, каб насыпаць чарназёму і потым там зрабіць газончык. І яны заявілі, што мы знішчылі верхні пладародны слой глебы. І за гэта мы павінны будзем заплаціць штраф - магчыма, яшчэ большы, чым той, што ўжо быў".

Нагадаем, што "Новае жыццё" ўжо аштрафавалі на 100 тысяч долараў. Вернікаў звінавацілі, што на дарозе, якая вядзе да царквы, ёсць сляды нафтапрадуктаў, а гэта забруджвае навакольнае асяроддзе.