Бундэстаг вырашыў не падтрымліваць дэмакратычныя рухі ў Беларусі

Знізіць кошт шэнгенскіх візаў альбо выдаваць іх бясплатна асобным беларускім грамадзянам прапануе Бундэстаг. Такім чынам, нямецкі парламент прагаласаваў за прапанову фракцый партый правячай кааліцыі (Хрысціянска-дэмакратычны саюз/Хрысціянска-сацыяльны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны). Цяпер гэтая прапанова будзе накіраваная на разгляд у нямецкі ўрад.

Ва ўхваленым Бундэстагам праекце прапанавана ўдзяляць асаблівую ўвагу моладзі да 26 гадоў, а таксама тым, хто накіроўваецца ў Нямеччыну на запрашэнне творчых, культурных, праваабарончых і рэлігійных арганізацый.

Падчас паседжання парламента не была прынятая прапанова Партыі зялёных аб падтрымцы дэмакратычных рухаў у Беларусі.

Белорусские новости