Больш за мільён расіян на прэзідэнцкіх выбарах сапсавалі свае бюлетэні
Больш за мільён расіян сапсавалі свае бюлетэні на апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Уладзімір Чураў. Ён сцвярджае, што зроблена гэта было "з розных прычынаў", і не толькі ў
знак пратэсту. Яшчэ каля 100 тысяч чалавек свае бюлетэні знеслі з
сабой. Чураў лічыць, што гэта "нармальная лічба для Расіі".
РИА "Новости"
РИА "Новости"