Беленькі: Выбары не паўплываюць на колькасць удзельнікаў Дзядоў

Традыцыйнае дзядоўскае шэсце адбудзецца ў Мінску ў нядзелю, 31 кастрычніка. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, у 10:00 каля гадзіннікавага заводу (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”) адбудзецца збор удзельнікаў акцыі. Шэсце ды мітынг распачнецца а 11:00.
Шэсце будзе праходзіць па тым самым маршруце, што летась і пазалетась: праспект Незалежнасці, вуліцы Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 14:30.

Сп.Беленькі выказаў сумнеў, што выбарчая кампанія неяк паўплывае на колькасць удзельнікаў акцыі:

Беленькі: "Мне падаецца, што гэта не залежыць ад таго, ці ёсць у краіне выбарчая ці  псеўдавыбарчая кампанія. Мой прагноз – гэта шэсць тысяч чалавек  будзе ўдзельнічаць у шэсці і, можа, паўтары  дзве тысячы ў самім мітынгу ў Курапатах".