Беларусы вывозяць валюту з краіны

У Беларусі вываз наяўнай замежнай валюты ў студзені-верасні 2008 года вырас у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года ў 2,75 раза і склаў 1,112 млрд дол.  У тым ліку вываз наяўных долараў ЗША у студзені-верасні 2008 года павялічыўся ў 3 разы — да 926,195 млн дол.

Наяўнымі еўра ў студзені-верасні вывезена на суму 119,844 млн дол у эквіваленце (+64,8 адсотка). Расійскіх рублёў, вывезеных у наяўнай валюце, стала больш у 3,6 раза — да 60,320 млн дол у эквіваленце. На іншыя валюты прыйшлося 5,729 млн дол (рост у 3,58 раза).

У той жа час увоз наяўнай замежнай валюты скараціўся на 4,3 адсотка — да 477,597 млн дол.

АФН