Беларусы едуць у Італію на чэмпіянат Еўропы па хуткаснай радыётэлеграфіі
Беларусы адправяцца ў Італію на чэмпіянат Еўропы па хуткаснай радыётэлеграфіі. Ён пройдзе з 23 па 27 красавіка. У гэтым спаборніцтве прымуць удзел не меней за 15 камандаў. Як паведамляе агенцтва «Минск-Новости», у нашай каманды ёсць усе шанцы атрымаць высокія ўзнагароды. У яе склад уваходзяць спартоўцы, якія ўжо маюць тытулы чэмпіёнаў свету і Еўропы.