Беларусы адрозніваюцца ад расіян на генетычным узроўні - даследаванне

На генетычным узроўні адрозніваюцца беларусы ад расіян. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання рускага генафонда, праведзенага расійскімі і эстонскімі генэтыкамі, надрукаванага ў студзеньскім нумары часопіса The American Journal of Human Genetics.  Паводле гэтай публікацыі, рускі этнас складаецца з дзвюх частак: карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Расіі, у якога прасочваюцца сувязі з суседнімі славянскімі народамі, і жыхарамі Поўначы краіны - фіна-уграмі.

"Комсомольская правда"