Беларускія парламентарыі заклікалі свет не прызнаваць Косава

Заяву ў сувязі з абвяшчэннем у аднабаковым парадку незалежнасці Косава прынялі сёння дзве парламенцкія камісіі Беларусі.
Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД выказалі меркаванне, што падзеі ў Косаве не толькі дэстабілізуюць становішча на Балканах, але ўплываюць на міжнародную стабільнасць.

На думку парламентарыяў, Косава непазбежна стане прэцэдэнтам падобных крызісных сітуацый у іншых краінах. У прынятай заяве асуджаецца рашэнне косаўскіх уладаў і гучыць заклік да парламентаў свету абвясціць дэкларацыю аб незалежнасці незаконнай.

БЕЛТА