Беларускія пагранічнікі “ўзброіліся” косамі

Беларускія пагранічнікі перакваліфікаваліся ў касцоў.  Яны бяруць у рукі косы для знішчэння плантацый маку і канопляў, выяўленых паблізу мяжы.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў, сёлета гэткім чынам ужо апрацаваная плантацыя наркотыказмяшчальных траваў агульнай плошчай амаль 1,5 гектара. Пагранічнікамі знішчана больш за 2,5 тоны наркатычнай зялёнай масы.

Звязда