Беларускія кантрабандысты перакінулі ва Украіну 5 тонаў металу

Украінскія памежнікі затрымалі ў Валынскай вобласці недалёка ад мяжы двух беларускіх грамадзянаў, якія падазраюцца ў кантрабандзе металалому.
Маладыя людзі падарожнічалі на матацыкле без нумарных знакаў. Недалёка памежнікі знайшлі аўтамабіль «ЗІЛ» з пяцю тонамі металалому без кіроўцы і нумарных знакаў.

Затрыманыя беларусы адмаўляюць сваё дачыненне да кантрабанднага груза. Аднак у памежнай службе мяркуюць, што ім давядзецца адказаць не толькі за нелегальны пераход мяжы, але і за кантрабанду.

БелаПАН