Беларускі аўтар казак і афарызмаў пазмагаецца за Нобелеўскую прэмію
За Нобелеўскую прэмію пазмагаецца беларускі пісьменнік Георгій Марчук. Гэта яго другая спроба, летась ён ужо вылучаўся на прэмію, але ўзнагароды не атрымаў. Як паведамляе БЕЛТА, у Нобелеўскі камітэт Марчук быў прадстаўлены як аўтар казак і афарызмаў, перакладзеных на англійскую мову. Нагадаем, Нобелеўскія прэміі прысуджаюцца ад 1901 года за выдатныя працы ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны, эканомікі, за літаратурныя творы і дзейнасць па ўмацаванню міру. Памер прэміі складае каля 1 мільёна еўра.