Беларуская каманда на Паралімпіядзе ў медалёвым заліку заняла 21-е месца
У Пекіне завяршылася Xlll летняя Паралімпіяда. Беларуская каманда ў медалёвым заліку заняла 21-е месца. На рахунку беларускіх атлетаў 13 узнагародаў: 5 залатых, 7 срэбраных і 1 бронзавая (на мінулай Паралімпіядзе было 17-е месца і 29 медалёў).
Залатыя медалі заваявалі плыўцы Дзмітрый Салей, Раман Макараў і Сяргей Пунько, лёгкаатлетка Тамара Сівакова (у кіданні дыску) і велатандэм у складзе Ірыны Фядотавай і Алены Драздовай у індывідуальнай шасейнай гонцы. Адзначым, што 27-гадовы Сяргей Пунько з Новаполацка з'яўляецца ўладальнікам трох медалёў - акрамя "золата" ён мае яшчэ два "срэбра".
У медалёвым заліку на Паралімпіядзе перамагла зборная Кітая, якая заваявала 211 узнагародаў (з іх - 89 залатых).
БЕЛТА