Беларуская чыгунка рыхтуе новую сістэму продажу білетаў праз Інтэрнэт

Новую сістэму рэалізацыі білетаў праз Інтэрнэт распрацоўваюць спецыялісты Беларускай чыгункі. Яе плануюць укараніць у наступным годзе. Як адзначае БЕЛТА, новая сістэма дазволіць значна спрасціць працэдуру набыцця квіткоў. Пасажыру трэба будзе зайсці на інтэрнэт-старонку Беларускай чыгункі, выбраць патрэбны цягнік, месца ў ім і аплаціць праезд шляхам увядзення часткі рэквізітаў сваёй банкаўскай пластыкавай карткі ў спецыяльную графу на сайце для безнаяўнага пералічэння грошай.

Праўда, якім чынам пасажыр атрымае папяровы білет на цягнік, не паведамляецца. Магчыма, спецыялісты яшчэ не вырашылі гэтую праблему.