Беларуска Марыя Васілевіч названая найпрыгажэйшай дзяўчынай Еўропы

Беларуска Марыя Васілевіч названая найпрыгажэйшай дзяўчынай Еўропы. Яна выйшла ў суперфінал конкурсу прыгажосці Міс Свету-2018, куды абіраюць 5 удзельніц — па адной прадстаўніцы ад кожнага кантынента.
Разам з беларускай у ТОП-5 прыгажуняў увайшлі прадстаўніцы Мексікі, Уганды, Ямайкі і Тайланда. Карона Міс Свету дасталася мексіканцы Ванесе Понсэ дэ Леон. Цяпер яна цягам года будзе жыць у Лондане і ўдзельнічаць у дабрачынных акцыях.
Конкурс Міс Свету — найпрэстыжнейшы на планеце конкурс прыгажосці. Сёлета ў ім прымалі ўдзел 118 дзяўчат з розных краінаў свету.
У фінале дзяўчаты выконвалі народныя танцы, дэманстравалі творчыя нумары і дэфілявалі ў вечаровых сукенках. Дэфіле ў бікіні адмененае на конкурсе з 2014 года праз неадпаведнасці атмасферы эпохі.

