Беларусь стане старшынёй Савета кіраўнікоў урадаў краінаў СНД

Старшынёй Савета кіраўнікоў урадаў краінаў СНД стане Беларусь.  Як паведамляе "Інтэрфакс", на саміце ў Мінску 23 траўня гэтая пасада мусіць перайсці да нашай краіны ад Украіны. У сувязі з тым, што папярэдні і наступны старшыні Савета з'яўляюцца яго сустаршынямі, імі стануць прэм'ер-міністры Украіны і Грузіі.