Беларусь прапанавала ўвесці мараторый на "Карту паляка"

Беларусь прапанавала ўвесцi мараторый на прымяненне закона "Карта паляка" ў дачыненнi да беларускiх грамадзян. Аб гэтым было заяўлена на беларуска-польскiх кансультацыях у Мiнiстэрстве замежных спраў нашай краіны.
Па словах прэс-сакратара МЗС Андрэя Папова, беларускi бок выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязi з тым, што гэты закон, якi закранае iнтарэсы некаторых катэгорый грамадзян Беларусі, быў прыняты ў Польшчы без якiх-небудзь папярэднiх кансультацый з нашай дзяржавай.

Пры гэтым, падкрэслiў Андрэй Папоў, прапановы аб правядзеннi такiх кансультацый неаднаразова выказвалiся беларускiм бокам. Для пераводу дыялогу ў канструктыўнае рэчышча беларускi бок прапанаваў польскiм калегам выйсцi з сумесным зваротам у кампетэнтныя мiжнародныя структуры, уключаючы Венецыянскую камiсiю Савета Еўропы, з просьбай аб правядзеннi незалежнай юрыдычнай экспертызы закона "Карта паляка" на яго адпаведнасць мiжнародным нормам.

Да атрымання такога заключэння Беларусь прапанавала ўвесцi мараторый на прымяненне закона.

БЕЛТА