Беларусь будзе набываць электраэнергію ў Расіі і Украіне

У 2011 годзе Беларусь плануе імпартаваць электраэнергію з Украіны і Расіі. 16 снежня пра гэта паведаміў намдырэктара  "Белэнерга" Міхаіл Лузін, паведамляе БЕЛТА. У беларускай энергасістэмы дастаткова магутнасцяў для поўнага забеспячэння патрэбаў краіны. Аднак беларуская электраэнергія часцяком аказваецца даражэй за тую, што прапануюць на рынках Украіны і Расіі.

Аб'ёмы імпарту на 2011 год пакуль не вызначаныя, заўважыў Лузін.