Азаранка ўздымаецца ў рэйтынгу тэнісістак, якія гуляюць у парным разрадзе

Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася з 16-га на 14-е месца ў рэйтынгу тэнісістак, якія выступаюць у парным разрадзе.  Як адзначае БелаПАН, такога поспеху яна дасягнула ўпершыню. А вось беларуска Таццяна Пучак засталася ў рэйтынгу парнага разраду на 31-м радку.

Нагадаем, што ў адзіночным разрадзе ў рэйтынгу Азаранка засталася на 28-м месцы, Вольга Гаварцова - на 43-м, а Пучак апусцілася з 140-га на 143-е.