Ашмянскі грузчык патрапіў пад машыну са смеццем

У Ашмянах грузчык ледзь не загінуў пад коламі машыны па вывазе смецця.
Кіроўца пад'ехаў да кантэйнера, а грузчык скочыў з падножкі аўто. Машына вельмі хутка затармазіла, і хлопец трапіў пад колы. Свой працоўны дзень з пераломамі ног ён скончыў у ашмянскім шпіталі.

Як паведамляюць медыкі, зараз жыццю гэтага хлопца нічога не пагражае.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна