Апазіцыя рыхтуе вулічную акцыю на 24 лістапада

Беларуская апазіцыя арганізоўвае акцыю "Сыходзь!". Масавая акцыя запланаваная на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, перадае Радыё "Свабода". Пра гэта заявілі на прэс-канфэрэнцыі сустаршыні БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня БСДП (Народная грамада) Мікола Статкевіч і лідэр незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі "Малады Фронт" Зміцер Дашкевіч.

Севярынец патлумачыў выбар гэтай даты дзвюма прычынамі. Па-першае, скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Па-другое, гэта гадавіна рэфэрэндуму 1996 года, калі была змененая канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

На думку Дашкевіча, акцыя 24 лістапада стане галоўнай рэпэтыцыяй дэмакратычных сілаў перад выхадам на плошчу 19 снежня.