Андрэй Мезін застаецца ў мінскім “Дынама”

Андрэй Мезін застаецца ў мінскім “Дынама”. Варатар зборнай і сталічны хакейны клуб здолелі дамовіцца па ўсіх істотных умовах кантракту, інфармуе сайт каманды. Таксама чакаецца, што за “Дынама” будуць выступаць былыя нападаючыя казахскага “Барыса” Максім Спірыдонаў і Ёзэф Штумпел, а ў бліжэйшым часе клуб збіраецца падпісаць іх аднаклубніка Канстанціна Глазачова.