Анатоль Байдачны: У зборнай Беларусі няма шанцаў трапіць на чэмпіянат свету

Учора адбылося лёсаванне адборачных гульняў футбольнага чэмпіянату свету 2010 года. Зборная Беларусі патрапіла ў “групу смерці”. Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці ёсць у нашай каманды шанцы патрапіць у фінальную стадыю чэмпіянату свету.
Учора адбылося лёсаванне адборачных гульняў футбольнага чэмпіянату свету 2010 года. Зборная Беларусі патрапіла ў 6-ю групу, якую эксперты называюць “групай смерці”. Беларусам давядзецца згуляць з англічанамі і харватамі.

Такім чынам задача выхаду беларускай зборнай на чэмпіянат свету 2010 года, якая пастаўленая перад галоўным трэнерам немцам Берндам, становіцца практычна невыканальнай. Еўрарадыё звярнулася да былых трэнераў нашай зборнай, каб яны ацанілі шанцы нашай каманды.

Юры Пунтус: “Шанцы заўсёды ёсць. Надзея памірае апошняй. Тое, што група вельмі складаная, а для беларусаў — напэўна, яна самая складаная. Нам, на жаль, не пашанцавала. Вядома, што ўсе шанцы мае Харватыя, калі браць яе сённяшні стан.

Гэтая зборная заслужана з вялікім адрывам заняла першае месца ў такой складанай групе. Таксама раззлаваная Англія. Украіна таксама вельмі складаная для нас ды і Казахстан не лёгкі. Нам будзе вельмі складана гуляць з кожнай камандай”.


Анатоль Байдачны: “Харватыя і Англія… Выходзіць адна каманда, другая гуляе пераігроўку. Гэтыя дзве каманды будуць змагацца за права заняць першае месца. Украіна, Беларусь і Казахстан будуць змагацца паміж сабой. Я не думаю, што гэтыя тры каманды створаць вялікую канкурэнцыю Харватыі і Англіі”.

Фота — photo.bymedia.net