Аляксандру Лукашэнку спадабалася “Еўропа” ў цэнтры беларускай сталіцы

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка наведаў адноўлены на яго даручэнне ў цэнтры Мінску гатэль “Еўропа”. Як паведамляе “Інтэрфакс”, кіраўнік дзяржавы застаўся задаволены.

Лукашэнка заўважыў, што “цэнтр Мінску атрымліваецца прыгожым”. Ён даручыў кіраўніцтву сталіцы паскорыць працы па рэканструкцыі гістарычнай часткі горада.