Алімпіяда: Беларускія гімнасткі выйгралі першы від кваліфікацыі

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйграла першы від кваліфікацыі ў групавых практыкаваннях.
Наша каманда ў складзе Алесі Бабушкінай, Анастасіі Іваньковай, Зінаіды Лунінай, Ксеніі Санковіч і Аліны Туміловіч атрымала за практыкаванне з пяццю скакалкамі 17,525 бала. Сенсацыйны вынік паказала каманда Кітая (17,300), якая абыйшла італьянак (17,150) і расіянак (17,000).

Заўтра каманды выканаюць другі від — 3 абручы, 2 пары булаў, пасля чаго 8 лепшых каманд з 12 аспрэчаць медалі Пекіна ў нядзельным фінале, паведамляе “Прэсбол”.