Алімпіяда: Беларускія баскетбалісткі прайгралі зборнай Бразіліі

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайграла камандзе Бразіліі з лікам 53:68. Гэтым матчам завяршыўся групавы турнір, у якім наша каманда заняла 3-е месца, прапусціўшы наперад зборныя Аўстраліі і Расіі.
З пяці гульняў беларускі выйгралі толькі дзве: супраць каманды Паўднёвай Карэі і Латвіі. Тым не менш наша каманда трапіла ў чвэрцьфінал.