Актывіста “Гавары праўду!” падазраюць у падробцы дакументаў

Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхаіла Башуру затрымалі ў Мінску па падазрэнні ў падробцы дакументаў, паведамляе БелаПАН. Гаворка ідзе пра тое, што спадар Башура колькі год таму нібыта падаў даведку пра прыбыткі для атрымання крэдыту, а сума яго прыбыткаў была завышаная Яму інкрымінуюць злачынства, прадугледжанае артыкулам 380 Крымінальнага кодэксу – падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Міхаіл Башура затрыманы на трое сутак. Пасля тэрмін затрымання альбо падоўжаць да 10 сутак, альбо яму выставяць абвінавачанне.