"Афганцу" Уланаву на 10 дзён працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Скаргу ў Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Беларусі накіравала Таццяна Уланава, жонка 57-гадовага ветэрана вайны ў Афганістане Канстанціна Уланава, які з 7 ліпеня знаходзіцца ў мінскім спецпрыёмніку на Акрэсціна. Уланава: “Падала скаргу ў Галоўнае следчае ўпраўленне, ужо разглядаюць яе. Мне ўжо перадалі, што скаргу адразу разглядаюць... Адвакат мяне абнадзеіў”.
Гаворка ідзе пра тое, што адбылася вочная стаўка і па яе выніках адвакат затрыманага настроены аптымістычна.
Нагадаем, 7 ліпеня супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю правялі вобыск на кватэры і лецішчы Ўланавых, канфіскавалі паляўнічую стрэльбу і пасведчанне паляўнічага.
Сёння тэрмін затрымання былога “афганца” працягнулі да дзесяці дзён. Як паведамлялася раней, Уланава падазраюць у тэрарызме і замаху на гродзенскага губернатара і намесніка міністра.