Адкрылася выстава пра імгненні жыцця гамельчукоў (фота)
Выстава фотаздымкаў пад назвай “Гісторыя ў тварах” адкрылася ў музеі гісторыі Гомеля. На прадстаўленых фотаздымках адлюстраваныя імгненні жыцця гамельчукоў 1970-90-ых гадоў: гэта і падзеі, звязаныя з Чарнобылем, першыя гады незалежнасці Беларусі. Нягледзячы на назву экспазіцыі, большасць здымкаў найперш прадстаўляе перыяд “Перабудовы” другой паловы 1980-х гадоў.