Ад выбуху ў Дзень незалежнасці пацярпелі 3 супрацоўнікі міліцыі

Ад выбуху ў Дзень незалежнасці пацярпелі 3 супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Ластоўскі: Адзін з іх - учатсковы інспектар Фрунзенскага РУУС Мінска нёс службу па ахове грамадскага парадку, атрымаў аскепачнае раненне, аднак нягледзячы на яго, аказваў дапамогу грамадзянам, арганізацыйную дапамогу ў праездзе "хуткіх", праважаў грамадзянаў. Толькі праз гадзіну ён звярнуўся па перавязку, аказалася, што ў яго раненне".

Па словах Аляксандра Ластоўскага, зараз гэты супрацоўнік знаходзіцца ў шпіталі МУС, яму зробленая аперацыя, стан яго стабільны.

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкаму таксама паведамілі, што да цяперашняга моманту ніхто не ўзяў на сябе адказнасці за выбух. Ніякай іншай інфармацыі прэсе пакуль больш не прадастаўляецца.