Ад ілба Гайдукевіча лыжку рукамі не адарваць
Як стала вядома Еўрарадыё, беларускія палітыкі вераць у сны і гараскопы, Бога і анёлаў-ахоўнікаў, тонкія энергіі і каляндар садавода-агародніка. А некаторыя і самі валодаюць паранармальнымі здольнасцямі. У адным са сваіх інтэрв’ю лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прызнаўся, што на 70% давярае прадказанням гараскопаў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, у якія прымхі і прыкметы вераць іншыя V.I.P.-асобы беларускай палітыкі.
Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч перш-наперш давёў да ведама карэспандэнта Еўрарадыё, што вельмі добра вучыўся, вывучаў тэорыю вадароду ў квантавай механіцы і добра ведае тэорыю адноснасці Эйнштэйна. Але разам з тым прызнаўся, што гараскопы чытае, звяртае ўвагу на сны і сам валодае паранармальнымі здольнасцямі.
Сяргей Гайдукевіч: “ Пытанне веры ў чорных катоў не павінна так стаяць. Я думаю, што ўсе прыкметы, гэта справа тэорыі верагоднасці – камусьці чорная котка перабегла дарогу і ў яго нешта здарылася. У гэтым ёсць нешта сімвалічнае, але я веру ў больш сур’ёзныя прыкметы. Калі, напрыклад, я прачнуўся раніцай і мне нечакана патэлефанаваў нехта са сваякоў альбо адбылася падзея, якая мяне насцярожыла, я веру ў гэтую прыкмету і стараюся на яе арыентавацца. Што тычыцца гараскопаў, то трэба да іх ставіцца спакойна і нармальна. Я чытаю гараскоп Панны, я Панна па знаку, звяртаю на яго ўвагу. А што тут дрэннага?! Чалавек павінен цікавіцца гараскопамі і рознымі прадказаннямі. Ёсць жа паняцце гіпнозу. І, адкрыю вам сакрэт, можаце ў любога сябра партыі спытаць, я рукой бяру лыжку, прыкладаю да ілба — і яе цяжка ад ілба адарваць!”
Між тым, палітык прызнаўся, што з’яўляецца глыбока веруючым чалавекам, верыць у бессмяротнасць душы і анёлаў-ахоўнікаў.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька кажа, што з дзяцінства выхоўваўся з верай у Бога. А ў прыкметы і прымхі не верыць. І няма ў яго шчаслівай вопраткі, каб ісці на мітынг.
Анатоль Лябедзька: “Я веру ў сябе і сваіх калегаў. А ўсё астатняе… Праз плячо правае ці левае ніколі не плюю, на катоў не рэагую. Не звяртаю я на гэта ўвагі. Бо калі пачнеш звяртаць, то толькі пра гэта і будзеш думаць, а думаць ёсць пра што іншае”.
Праўда, час ад часу палітык вымушана знаёміцца з тым, што яго знаку задыяка прадказвае гараскоп.
Анатоль Лябедзька: “Я Рак па знаку, але гараскопы не праглядаю. Час ад часу мне жонка гаворыць пад руку, што такія ёсць сітуацыі, але я асабіста гэтым не займаюся”.
А вось малады палітык Вольга Казуліна верыць у сны і “глабальныя” знакі.
Вольга Казуліна: “Нага, з якой устаў з ложка, і калі нешта забыўся і вярнуўся дамоў, то неабходна паглядзецца ў люстэрка і паказаць сабе язык – гэта ўсё дробязі. Я звяртаю ўвагу толькі на глабальныя моманты. Калі я сню нейкі сон, а ў мяне вельмі моцная інтуіцыя, то я правяраю гэты сон і ўспрымаю гэта як жыццёвы знак. І гэта дапамагае мне разбірацца ў жыццёвых сітуацыях. А ў гараскопы я веру”.
Праўда, верыць яна далёка не ва ўсе гараскопы. Напрыклад, на штодзённыя ўвагі не звяртае. Затое, кажа Вольга, мае гараскоп на ўсё жыццё. Але год, калі яна стане прэзідэнтам Беларусі, там не пазначаны.
Вольга Казуліна: “Прэзідэнтам я не збіраюся станавіцца і дзякуй Богу! Гэта не мая прэрагатыва. Але ў такім гараскопе ёсць некалькі кропак, якія пераварочваюць тваё жыццё. У 2004 годзе я прайшла адну з гэтых кропак і зараз іду да наступнай”.
Каардынатар “Еўрапейскай кааліцыі” Мікола Статкевіч не верыць у чорных катоў і не давярае гараскопам. Кажа, калі прадказанні аднаго не спадабаліся — каб сябе супакоіць, вазьмі яшчэ некалькі і выбяры той, дзе ўсё табе спрыяе. Затое ён верыць у тонкія энергіі, вышэйшую сілу і сны.
Мікола Статкевіч: “Гэта як папярэджанне з падсвядомасці – нешта ты рацыянальна не дагледзіў, упусціў, твая падсвядомасць робіць табе падказку. Калі ў вас ёсць нейкая праблема і вы не можаце яе вырашыць – падумайце над ёй перад сном. І вы прачнецеся з гатовым рашэннем. Гэта будзе працаваць падсвядомасць. Я сам гэтым прыёмам іншы раз карыстаюся. Як правіла, такія рашэнні бываюць дастаткова рацыянальнымі”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 3 склікання Сяргей Касцян, Казярог па знаку задыяка, прызнаўся, што на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя захапляўся гараскопамі. Але, кажа, іх прадказанні амаль ніколі не супадалі з рэчаіснасцю і больш ён на іх не звяртае ўвагі. У катоў, бабулек з пустымі вёдрамі і сны ён таксама не верыць. Адзінае – давярае месяцоваму каляндару садавода-агародніка.
Сяргей Касцян: “Адзінае, ва што я веру, – садавода-агародніка месяцовы каляндар. Бо за 20 гадоў, якія я гэтым цікаўлюся, усё гэта пацвярджаецца”.
Не верыць камуніст Касцян і ў Бога. А ўсё, кажа, з-за таго, што ў 400-м годзе да нашай эры матэматыка Пталямея спалілі за вядзьмарства па загадзе…хрысціянскай царквы.
Сяргей Касцян: “Дзесьці ў чатырохсотым годзе да нашай эры выбітнага матэматыка Пталaмея па загадзе хрысціянскай царквы разадралі і спалілі як ведзьмара”.
Такім чынам, нягледзячы на ўвесь свой рацыяналізм, нават ў палітыкаў ёсць у душы месца для нечага ірацыянальнага.