“300 cпартанцаў” пакажуць. Але не ўсім
У чацвер стартуе вялікая сусветная прэм’ера “300 спартанцаў” у мінскіх
кінатэатрах. Аднак за паўтара дня ў кінатэатры “Кастрычнік” быў
спынены продаж квіткоў і зусім не з прычыны аншлагу. Аднавіўся ён
толькі сёння, пасля абеду ў сераду, калі “зверху” прыйшоў дазвол.
Прыгадаўшы скандальна вядомую гісторыю з “Кодам да Вінчы”, Еўрапейскае радыё паспрабавала дазнацца, чаму “Кінавідэапракат” сумняваўся, ці варта паказваць гэтую стужку.
Калі б мінская кінакамісія забараніла “300 спартанцаў”, то была б не першай. Абураныя іранскія ўлады нават звярнуліся да гендырэктара ЮНЕСКА з заклікам асудзіць стварэнне і паказ фільму, бо ён скажае іранскую гісторыю і культуру і абражае іранскі народ.
Але ў Беларусі апроч салідарнасці з Іранам магла б знайсціся яшчэ адна нагода для забароны – палітычная. Яе ўгледзеў кінакрытык Максім Жбанкоў:
“Калі ўзнікаюць сумненні наконт мэтазгоднасці паказу фільму, то спрацоўваюць хутчэй за ўсё механізмы самаабароны перадусім палітычнай сістэмы. Бо “300 спартанцаў” – гэта класічны сюжэт са старажытнай гісторыі, якую ўсе цудоўна ведаюць.
Пра яе, дарэчы, гадоў 40 таму быў зроблены адметны галівудскі фільм, які, цікава заўважыць, без усялякіх праблем быў паказаны ў Савецкім Саюзе і ніякіх сумневаў тады не выклікаў.
А зараз яны ўзнікаюць таму, што гэта гісторыя гераічнай меншасці, якая абараняе свой народ, супрацьстаіць велізарнаму тлуму ворагаў і свядома ахвяруе сабой дзеля Радзімы. Яны не мелі шансаў на перамогу, але змагаліся, бо інакш не бачылі свайго жыцця.
Я лічу, што тыя, хто разглядаюць магчымасць забароны гэтага фільма, змагаюцца не з фільмам, а з уласнымі комплексамі і жахамі”.
У “Мінсккінавідэапракаце”, дзе сёння нікога з кіраўніцтва знайсці было нельга, зусім іншая версія. Яе агучвае начальнік аддзелу інфармацыі і рэкламы Наталля Патапенка:
“Фільм будзе дэманстравацца, як мы і абяцалі. Але з-за таго, што там вельмі маляўніча паказаны крывавыя сцэны, будзе абмежаваны па ўзросце і тэрмінах пракату”.
Фільм, дарэчы, аднеслі у самую строгую катэгорыю “4 зоркі”, то бок паглядзець яго змогуць толькі паўналетнія і на вечаровых сеансах. Гэтая катэгорыя ў свой час была нададзена, напрыклад, “Апакаліпсісу” і “Пакутам Хрыстовым”.
Фота — video.barnesandnoble.com