19:12 Школьныя заняткі могуць спыніцца з-за маразоў
Халады не спынілі
эпідэмію грыпу, абвешчаную з 22 лютага ў Мінску. Але, на радасць дзятве, медыкі
папярэдзілі, што заняткі ў школах могуць быць прыпыненыя. Гэта здарыцца, калі ў сем
гадзінаў раніцы тэмпература будзе ніжэй за мінус 25 градусаў. Па іроніі, настолькі
моцны мароз можа быць у суботу, калі школьных заняткаў і так няма.
Варта зазначыць, што і астатняя краіна маразы перажывае цяжка. ДАІ дапамагае эвакуяваць машыны, якія не жадаюць ехаць у мароз. У Віцебскай собласці — самай халоднай — за суткі ДАІшнікі эвакуявалі 35 аўто. У Мінску былі выратаваныя 9 машынаў.
Як паведамілі ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры газеце “Комсомольская правда в Беларуси”, аднаму мінчуку давялося ампутаваць чатыры абмарожаныя канечнасці. Дарэчы, пацяпленне ў Беларусі чакаецца толькі на пачатку наступнага тыдня.