18:29 Беларусь — краіна ад блога

Беларусь выйшла на 14-е месца ў свеце па колькасці карыстальнікаў Інтэрнэт-рэсурсу “Жывы Журнал” (Live Journal). Дагэтуль у лідэрах Беларусь вызначалася толькі ў сусветнай дзясятцы сярод прадаўцоў зброі і была ў першай тройцы па колькасці зняволеных на душу насельніцтва. Беларусы адкрылі больш за шаснаццаць з паловай тысяч Інтэрнэт-дзённікаў.

Толькі сёлета блогі распачалі больш за дзве тысячы беларусаў. Дарэчы, першыя месцы сярод блогераў займаюць амерыканцы і расійцы.