16:08 Беларускія вінаробы будуць купляць каньячны спірт у Азейбарджане

Беларускія вінаробы будуць выпускаць прадукцыю на аснове каньячнага спірту, закупленага ў Гейчаі. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч. Амбасадар адзначыў, што ў бліжэйшы час з Азербайджана ў Беларусь будзе адпраўлена першая партыя сыравіны. Нагадаем, летась паміж Лідскім і Гейчайскім вінзаводамі была падпісана дамова на закупку каньячнага спірту.

Па словах Пацкевіча, на аснове гэтай сыравіны будзе выпускацца беларускі каньяк, які будзе экспартавацца на сусветныя рынкі.