ЗША заўтра адкажуць наконт скарачэння колькасці супрацоўнікаў амбасады

Дзярждэпартамент ЗША заўтра дасць адказ беларускаму боку на патрабаванне скараціць колькасць сваёй амбасады ў Мінску. Адказ будзе дадзены заўтра, у прызначаны тэрмін, - так заявілі "Інтэрфаксу" ў амерыканскай дыпмісіі.

Як паведамлялася, МЗС Беларусі прапанаваў амбасадзе ЗША да канца красавіка скараціць колькасць работнікаў да пяці дыпламатаў. Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі Джонатан Мур, каментуючы гэтае патрабаванне, заявіў, што "гэты беспрэцэдэнтны і неапраўданы крок беларускіх улад прывядзе да сур'ёзных наступстваў". На гэты момант у амбасадзе працуе 15 супрацоўнікаў.

У сувязі з санкцыямі ЗША у дачынененні да канцэрну "Беннафтахім" 7 сакавіка з Вашынгтона быў адкліканы беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 марта Мінск на патрабаванне беларускага боку пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Пасля гэтага амерыканскі бок быў вымушаны скараціць сваю амбасаду на 17 чалавек. Але нават на гэтым беларускі бок не спыніўся.