ЗША лічаць недарэчнымі абвінавачванні ў шпіянажы, вылучаныя Беларуссю

Адміністрацыя Джорджа Буша лічыць "недарэчнымі" абвінавачванні ў шпіянажы, вылучаныя Беларуссю супраць ЗША. Пра гэта 5 траўня заявіў у Вашынгтоне намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі.  Каментуючы заяву КДБ, прадстаўнік Дзярждэпа выказаў меркаванне, што ўлады Беларусі баяцца ўсіх, хто выступае ў падтрымку Беларусі. Абвінавачанні з боку афіцыйнага Мінска Т.Кейсі назваў ілжывымі і неабгрунтаванымі. Ён адзначыў, што гэта слабое апраўданне для скарачэння персаналу амерыканскай амбасады.

Т.Кейсі заявіў, што яму невядома пра якія-небудзь кантакты па афіцыйных каналах паміж урадамі ЗША і Беларусі ў сувязі з заявамі беларускіх уладаў аб выяўленні "шпіёнскай сеткі".

Нагадаем, што 4 траўня ў вячэрнім эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала КДБ распавёў некаторыя падрабязнасці сакавіцкай гісторыі з выяўленнем "шпіёнскай сеткі" ЗША ў Мінску. У сюжэце гаварылася, што група арганізаваная амерыканскім дыппрадстаўніцтвам у Мінску з ліку беларускіх грамадзян. У яе склад уваходзіла каля 10 чалавек, а задачай з'яўляўся збор і перадача амерыканскаму боку звестак для выкарыстання ў шкоду Беларусі. Атрыманыя звесткі, паводл інфармацыі аўтараў сюжэту, перадаваліся куратару — кадраваму супрацоўніку ФБР, які працаваў у амбасадзе Злучаных Штатаў. У сюжэце былі названыя імёны двух супрацоўнікаў пасольства — Курт Фінлі і Бернард Ніксан.