Жыхарам Барысава на 5 дзён забаранілі сушыць бялізну

У цэнтральных кварталах Барысава на 5 дзён забаранілі сушыць бялізну на балконах і ў дварах. Пры парушэнні распараджэння ЖЭС-2 вінаватага чакае адміністратыўная адказнасць. Такім чынам кіраўніцтва ЖЭС-2 хоча забяспечыць прадак у цэнтры горада падчас правядзення Дня беларускага пісьменства.

Нагадаем, што свята праходзіць 7 верасня.

Электронный Борисов