Жыхар Оршы павінен выплаціць "Захад-Транснафтапрадукту" каля 40 тыс долараў

Жыхар Оршы павінен выплаціць больш за Br84 млн рублёў (каля 40 тыс. долараў) ПВУП "Захад - Транснафтапрадукт" за нанясенне матэрыяльнай шкоды. Суд прысудзіў яго да 2 гадоў папраўчых прац і штрафу Br7 млн, паведаміла старэйшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Ірына Таўтын. Такая плата за пашкоджанне магістральнага трубаправоднага транспарту, крадзеж нафтапрадуктаў і маёмасці. Як было ўстаноўлена следствам, асуджаны ў змове са сваім знаёмым на тэрыторыі Сенненскага раёна правёў несанкцыянаваную ўрэзку ў магістральную трубу і выкраў 3 тыс. літраў дызпаліва. Праз некалькі дзён на гэтым адрэзку трубаправоду адбылася аварыя, у выніку чаго вылілася больш за 400 тыс. літраў нафтапрадуктаў, была забруджаная глеба, нанесеная шкода навакольнаму асяроддзю.

Амаль год вёўся вышук выкрадальнікаў. Другога ўдзельніка ўстанавіць пакуль не атрымалася.

БелТА