Жодзінскае "Тарпеда" перамагло мінскіх дынамаўцаў і сыйшло з апошняга месца

Апошні матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшоў у панядзелак. Жодзінскае "Тарпеда" выйграла на сваім полі ў мінскага "Дынама" — 2:0. У выніку, жодзінцы сыйшлі з апошняга месца ў турнірнай табліцы, якое зноў заняў сталічны "Партызан". Адзначым, што "Тарпеда" ачольвае Сяргей Гурэнка, які сёлета быў галоўным трэнерам мінскага "Дынама".

Нагадаем, па-ранейшаму лідыруе барысаўскі БАТЭ, у якога 48 ачкоў і гульня ў запасе. У "Мінска" 45 ачкоў, у "Шахцёра" — 41.

Наступны, 23-ці тур, пройдзе 28-29 жніўня.