За два дні датэрмінова прагаласавалі 8,7% выбарцаў
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Так, у Гродзенскай вобласці за два дні прагаласавалі 7,1% выбарцаў, Брэсцкай – 7,2%, у Мінскай – 8,8%, Віцебскай – 9,6%, Магілёўскай – 10,2%. Найбольшая колькасць датэрмінова прагаласавала ў Гомельскай вобласці – 10,9%. Дарэчы, у Мінску за першыя два дні на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 7,5% выбарцаў.