З 11-годкай беларусы яшчэ больш адстануць ад Кітаю
Спяшаючыся выканаць заўвагу прэзідэнта і скараціць тэрміны навучання ў школе, чыноўнікі, створанай спецыяльна з гэтай нагоды камісіі, могуць увесці 11-годку ўжо сёлета. Як стала вядома Еўрарадыё, гэта прывядзе да неабходнасці скарачэння настаўнікаў у школах, а ўрокаў у беларускіх дзяцей будзе ў 2 разы менш, чым у кітайскіх школьнікаў. Пра тое, што члены камісіі па прывядзенні тэрмінаў навучання ў школах у адпаведнасць з пажаданнямі прэзідэнта занадта спяшаюцца, Еўрарадыё паведаміў сябра гэтай камісіі, старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.
Уладзімір Здановіч: “Большасць членаў камісіі падчас першага пасяджэння выказаліся ў падтрымку пераходу на 11-гадовы перыяд школьнага навучання. Усё ідзе, я бачу, у вельмі такім інтэнсіўным рэжыме, а паспешлівасць да добрых вынікаў звычайна не прыводзіць”.
Дэпутат прапаноўвае даць магчымасць сённяшнім 10-класнікам спакойна давучыцца па старой праграме, каб за 2 гады дасканала вывучыць неабходнасць пераходу да 11-годкі і распрацаваць метады такога пераходу. А магчыма, кажа, і адмовіцца ад гэтай ідэі.
Уладзімір Здановіч: “Трэба было б нашым 9-ці і 10-класнікам даць магчымасць давучыцца па 12-гадовых праграмах. А на працягу гэтых двух гадоў уважліва абмеркаваць усе магчымыя варыянты. Абмеркаваць у першую чаргу са спецыялістамі, выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі. Потым паказаць бацькам, што чакае іх дзяцей у выпадку пераходу на 11-гадовы перыяд навучання. А магчыма, што ў выніку, вырашылі б пакінуць 12-гадовую школу, калі занадта шмат негатыўных момантаў знойдзецца”.
А такіх негатыўных момантаў, па яго словах, ужо цяпер знайшлося дастаткова. Ад неабходнасці скарачэння колькасці настаўнікаў у школах, да небяспекі, што беларускія дзеці ў выніку такой “рэформы” атрымаюць ведаў менш, чым іх аднагодкі ў іншых краінах.
Уладзімір Здановіч: “Ужо цяпер відаць, што давядзецца часткова скарачаць настаўнікаў, відаць, што давядзецца скарачаць колькасць урокаў у дзень, іх колькасць на год. І мяне вельмі турбуе, што ў выніку нашы дзеці будуць менш адукаваныя за дзяцей іншых дзяржаў. Да прыкладу, таго ж Кітая. Там дзеці займаюцца 12 гадоў у школе. Колькасць урокаў на год складае каля 1500. У нас будзе менш за 800. Безумоўна, можна прымяняць розныя інтэнсіўныя тэхналогіі, але, на мой погляд, рэзкае скарачэнне колькасці ўрокаў можа прывесці, як гэта не парадаксальна, да павелічэння перанапружанасці ў вучняў”.
Для таго, каб працягласць навучальнага тыдня была 5 дзён, а колькасць урокаў не перавышала 5-6 на дзень, не дастаткова скараціць вакацыі. Неабходна будзе значна скараціць праграмы навучання па некаторых прадметах. А заняткі па фізкультуры, працы, маляванні, кажа ён, давядзецца ўвогуле звесці да мінімуму.
Уладзімір Здановіч: “Калі мы зараз пойдзем шляхам механічнага скарачэння колькасці ўрокаў і заняткаў, то ў выніку асноўная нагрузка на дзяцей павялічыцца. Таму, што ім давядзецца дома, самастойна, з дапамогай бацькоў, калі бацькі будуць здольныя нешта патлумачыць па прадмеце, рыхтавацца да наступнага занятку. А калі па некаторых прадметах урокаў стане 1-2 на тыдзень, то эфектыўнасць ад іх прымянення будзе роўная нулю”.
Нягледзячы на гэта, сябра камісіі папярэджвае, што варыянт увядзення 11-годкі ужо сёлета не выключаны. І пацерпяць ад такога хуткаснага “рэфармавання” і дзеці, і бацькі, і настаўнікі.
Уладзімір Здановіч: “Я не выключаю магчымасці пераходу да новай сістэмы ўжо сёлета. І бацькі, калі яны ўважліва падумаюць пра тое, што іх чакае ў выніку варыянту пераходу, які ў экстранным парадку рыхтуецца, яны вялікай радасці не атрымаюць. Там якасці адукацыі не будзе. Бо да такога пераходу не гатовыя не толькі дзеці і бацькі, але не гатовыя настаўнікі. Нельга за 2 месяцы патлумачыць ім, як 2 гады навучання сціснуць да аднаго. Гэта будзе проста крамсанне – спачатку адрэзалі вушы і нос, а пасля паглядзім, што атрымаецца”.