Як беларускія СМІ падавалі візіт прэзідэнта ў Ханой
Два дні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў В’етнам на цэлы тыдзень пазбавілі журналістаў галаўнога болю ў пошуку тэмаў для сваіх матэрыялаў. З асаблівым імпэтам асвятлялі падзею дзяржаўныя СМІ. Не адставала ад іх і незалежная прэса. Што і як пісалі беларускія газеты пра паездку прэзідэнта ў Ханой сёння ў чарговым аглядзе прэсы.
Найменшую фантазію праявіла газета “Звязда”, якая абмежавалася перадрукам паведамленняў з прэс-службы прэзідэнта. А вось “Советская Белоруссия” падышла да справы больш творча. Чаго вартыя адны толькі загалоўкі, інтрыгуючыя і рамантычныя, — “Усходні экспрэс”, “Старыя знаёмцы”, “Паўднёвая шырыня”, “Сяброўства не вымагае візаў”...
Ад загалоўкаў не адстае і змест саміх матэрыялаў “Советской Белоруссии”. Яны прасякнутыя рамантыкай і настальгіяй па савецкіх часах:
“У Мінску была яшчэ глыбокая ноч, а ў Ханоі ўжо пачало світаць, калі ў міжнародным аэрапорце “Ной Баі” прызямліўся прэзідэнцкі самалёт. Нашы краіны падзяляюць 10 гадзін палёту, прыкладна столькі ж тысяч кіламетраў, але падаецца, што В’етнам нашмат бліжэй”.
“Брацкія адносіны паміж Беларуссю і В’етнамам, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не спыняліся”, — цытуе кіраўніка дзяржавы “СБ”, пасля чаго пацвярджае словы прэзідэнта наступнымі фактамі:
“Марку “Беларус” в’етнамцы лічаць практычна роднай. У свой час беларускі трактар адыграў настолькі важную ролю ў пад’ёме сельскай гаспадаркі краіны, што яго намалявалі на адной з купюраў мясцовай валюты — “донг”.
Сустрэўся Аляксандр Лукашэнка падчас візіту і з выпускнікамі беларускіх ВНУ:
“Молодость моя–я–я, Белоруссия–я–я», — акуратна выводзіў немалады в’етнамец са сцэны, і зала не зусім трапляючы ў ноты, але з вялікім пачуццём падхапіла знаёмы матыў”, — разам з былымі студэнтамі беларускіх ВНУ настальгуе “Советская Белоруссия”.
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая і надалей прымаць в’етнамскiх грамадзянаў у свае ВНУ. А в’етнамскі лідэр са свайго боку запэўніў, што гатовы змагацца супраць сілаў, якія намагаюцца спыніць беларуска-в’етнамскія адносіны.
Прэзідэнты дамовіліся разам змагацца супраць аднапалярнага ўладкавання свету. А прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, адзначыўшы “агульную ідэалагічную аснову” краінаў, аб’явіў В’етнам “нашым стратэгічным партнёрам”. Апроч гэтага, падчас візіту была падпісаная дамова паміж беларускім канцэрнам “Белнафтахім” і в’етнамскай групай па нафце і газу “Петрав’етнам”.
В’етнамскія СМІ таксама не пакінулі без увагі візіт Лукашэнкі ў Ханой. Агляд працы сваіх усходніх калегаў зрабіла “Комсомольская правда в Беларуси”:
“В’етнамскія Інтэрнэт-сайты стракацяць расповедамі пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў В’етнам. “Містэр Лукашэнка” назваў В’етнам сваім асноўным партнёрам у Азіі”, - крычаць загалоўкі.
Беларусь адна з нешматлікіх краінаў былога СССР, якія ўсё яшчэ захоўваюць традыцыйна сяброўскія адносіны з В’етнамам пасля распаду сацыялістычнага блоку” – нахвальваюць нас “жоўтыя” газеты”.
Я ж, у сваю чаргу, нагадаю, што ў мінулым годзе ў Мінску была зарэгістраваная рэкордная колькасць фіктыўных шлюбаў в’етнамскіх студэнтаў беларускіх ВНУ з нашымі дзяўчатамі. І, паводле чутак, в’етнамцаў сярод іншых “сяброў” краіны збіраемся прыцягнуць да распрацоўкі радовішчаў нафты ў Венесуэле.