Вярхоўны суд раіць перасяляць нядбайных бацькоў у менш камфортнае жытло
Вярхоўны суд Беларусі лічыць, што трэба часцей высяляць з кватэр нядбайных бацькоў. Іх прапануецца перасяляць у менш камфортнае жытло. Кватэры прапаноўваецца здаваць арандатарам на тэрмін, які забяспечыць пагашэнне пазыкі перад дзяржавай за ўтрыманне іх дзяцей. У судах сталіцы ўжо апрабаваная такая практыка, і яна прынесла вынікі.
У прыватнасці, як сведчаць суддзі, у паловы даўжнікоў, якім пагражала высяленне за пазыкі перад дзяржавай, на працягу месяца знайшліся грошы і яны загасілі запазычанасць.
Цяпер у Мінску каля 3 тысяч асоб, якія ў перспектыве пры няывплаце грошай на ўтрыманне сваіх дзяцей, будуць выселеныя з сваіх кватэр.
"Інтэрфакс"