Ваенкамат не пускае пінскага актывіста Руху "За Свабоду" за мяжу
Да Ігара Салаўя мае прэтензіі пінскі ваенкамат. Вайскоўцы лічаць, што актывіст ухіляецца ад прызыву ў беларускую армію. Хутчэй за ўсё на хлопца завядуць крымінальную справу. На днях да пінчука прыйшло паведамленне, што яму часова абмяжоўваюць выезд за межы Беларусі. Ігар Салавей спрабаваў вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, аднак на пачатку года вярнуўся ў Пінск.