Украінец 4 гады запар спрабаваў выкапаць падземны ход з Беларусі ў Польшчу
Увечары 12 жніўня брэсцкія памежнікі затрымалі грамадзяніна Ўкраіны. Ён спрабаваў зрабіць падкоп, каб трапіць у Польшчу. Як адзначае БЕЛТА, затрыманне адбылося прыкладна за 350 м ад мяжы. Дакументаў пры мужчыну не было, але яго адразу ж была апазналі. Затрыманы, кажуць памежнікі, не проста прымільгаўся каля мяжы, а нават і надакучыў. Як выявілася, ужо 4 гады кожныя паўгода 60-гадовы ўкраінец спрабуе з дапамогай рыдлёўкі прабрацца ў Польшчу з нашай краіны.
Па словах памежнікаў, менавіта спецыфічная медычная даведка дапамагае мужчыну пазбягаць пакарання і занясення ў спіс неўязных. На заставе ўпэўненыя, што праз паўгода "землякоп" ізноў з'явіцца ў гэтыя месцы.
Прымаючы да ўвагі неардынарнасць выпадку, парушальніка адправілі не ў ізалятар часовага ўтрымання, а ў медустанову. Адтуль яго перададуць украінскім памежнікам.